Шапэнаўскі сольны канцэрт у Доме нараджэння Фрыдэрыка Шапэна ў Жэлязовай Волі. За раялем – Адам Калдуньскі
🎶🎶🎶 Перад намі яшчэ адзін суботні шапэнаўскі сольны канцэрт у Жэлязовай Волі – месцы нараджэння Фрыдэрыка Шапэна.
4 ліпеня (субота) а 12:00PL (13:00BY) сваё майстэрства прадставіць польскі піяніст маладога пакалення Адам Калдуньскі /Adam Kałduński/.
Інтэрнэт-трансляцыя канцэрта будзе даступна на канале: YouTube Інстытута імя Фрыдэрыка Шапэна
https://www.youtube.com/channel/UCSTXol20Q01Uj-U5Yp3IqFg, а таксама на FB The Fryderyk Chopin Institute.
24-гадовы піяніст Адам Калдуньскі вучыцца ў Акадэміі музыкі імя Фелікса Нававейскага ў Быдгашчы
ў класе фартэпіяна праф. Катажына Паповай- Зыдрань.
Ён з’яўляецца лаўрэатам І прэміі на Міжнародным фартэпіянным конкурсе імя Фрыдэрыка Шапэна для юных піяністаў у Пекіне
і лаўрэатам ІІ прэміі на Агульнапольскім фартэпіянным конкурсе імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве. Шапэнаўскія канцэрты ў
Жэлязовай Волі – частка шматгадовай традыцыі, распачатай у 1954 г. прафесарам Збігневам Джэвецкім, выдатным польскім піяністам і педагогам.
🎶🎹🎶 Праграма канцэрта:
Фрыдэрык Шапэн:
Накюрн, c-moll op. 48 nr 1
Эцюды op. 10