Шаноўныя сябры, запрашаем Вас на анлайн кіна-прагляд фільма “Гісторыя кіно ў Папелявах”, аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Ян Якуб Кольскі.
Фільм даступны па спасылцы:
https://vod.tvp.pl/website/historia-kina-w-popielawach,4279637#
Працягласць: 107 хвілін
Фільм даступны па спасылцы:
https://vod.tvp.pl/website/historia-kina-w-popielawach,4279637#
Працягласць: 107 хвілін
У фільме рэалістычныя падзеі змешваюцца з казкай. Гісторыя пра прататып кінакамеры, сканструяванай сельскім кавалём у сярэдзіне мінулага стагоддзя. Праз сто гадоў прылада была знішчана ў выніку пажару. Аповед вядзецца ад імя 10-гадовага Сташка Шэўчыка, які вучыцца ў школе ў Папелявах, адкуль родам яго бабуля і дзядуля. Ён распавядае пра род кавалёў Андрышакаў, апошні нашчадак якіх Юзэф Андрышак Шосты з’яўляецца яго сябрам.
Карціна атрымала мноства польскіх і замежных узнагарод, у тым ліку «Залатыя львы» ў Гданьску-Гдыні (1998) за лепшы фільм года і прэмію для Кшыштафа Майхшака (галоўная мужчынская роля), Казімежа Развалкі (прадзюсер) і Яна Якуба Кольскага (узнагарода “Студыйных кінатэатраў»); “Варшаўская русалка» (1998); Гран-пры на Міжнародных сустрэчах кіно і тэлебачання ў Жэневе (1999); Гран-пры на кінафестывалі Alte Adria ў Трыесце (1999) для Яна Якуба Кольскага і інш.
У ролях:
Кшыштаф Майхшак
Барташ Апаня
Гражына Блэнцка-Кольска
Міхал Ясіньскі
Томаш Крысяк
Францішак Печка
Марыюш Санітэрнік і інш.
Меньше
Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея
“Гісторыка-культурная спадчына яўрэяў Беларусі на працягу стагоддзяў”
І Міжнародная анлайн-канферэнцыя
28
06.2021
30
06.2021
Гісторыя, Падзея