1.05.2020 - 5.05.2020 Гісторыя, Кіно, Падзея

Фільм пра дакумент, які быў створаны ў Каралеўскім замку ў Варшаве 229 гадоў таму – Канстытуцыю 3 траўня. Гэты прававы дакумент рэгуляваў лад Рэчы Паспалітай абодвух народаў часоў Станіслава Аўгуста, у прыватнасці, абмяжоўваў шляхецкую дэмакратыю, адмяняла прынцып “ліберум вета” і ўводзіла спадчынную манархію.

Хто з’яўляецца аўтарам тэксту Канстытуцыі? Ці быў ён створаны ў адзін дзень? Як выглядаў ход пасяджэння Вялікага Сойма 3 траўня 1791 года? І што агульнага з гэтай падзеяй мае мастак зусім іншай эпохі Ян Матэйка?

На гэтыя і іншыя пытанні адказвае Славамір Шчоцкі, захавальнік фондаў адукацыйнага аддзела Музея Каралеўскага замка ў Варшаве.

Пераклад інфармацыі з фільма

Магчыма, некаторыя задаюцца пытаннем: хто з’яўляеца аўтарам Канстытуцыі 3 траўня? Адказ не адназначны – аўтараў шмат.

Усё пачалося ў снежні 1790 года, калі ў Каралеўскім замку ў Варшаве Ігнацы Патоцкі сустрэўся з каралём. Пасля гэтай шматгадзіннай сустрэчы кароль прадыктаваў па-французску праект Канстытуцыі свайму сакратару Сцыпіёнэ Піятолі. Потым гэты праект, усё яшчэ на французскай мове, быў адпраўлены Патоцкаму, а потым, верагодна, Малахоўскаму, Калантаю, і абмяркоўваўся ў даволі вузкім коле. Пасля чарговых паправак кароль прадыктаваў тэкст ужо па-польску паслу Аляксандру Ліноўскаму. Канчатковую форму Канстытуцыі надаў Гуга Калантай, які сваім праектам завяршыў абмеркаванне. Былі ўнесены нешматлікія праўкі, над гэтым праектам дыскутавалі 3 траўня 1791 года.

Як выглядаў дзень 3 траўня вось у гэтай зале? Пачалося ўсё з выступлення Яна Сухажэўскага, які, не чытаўшы Канстытуцыі, запатрабаваў, каб ніякіх абмеркаванняў па ёй не было. Яго супакоілі, і быў зачытаны сам тэкст. Узніклі пратэсты, Канстытуцыя не была прынятая аднагалосна. Пратэсты паўсталі не толькі з-за таго, што паслы былі супраць Канстытуцыі, бо былі расійскімі прыхільнікамі, але і з-за таго, як Канстытуцыя прымалася. Дэпутаты павінны былі атрымаць гэты тэкст на некалькі дзён, азнаёміцца і толькі пасля прыступіць да абмеркавання самога праекта. Чарговым аргументам супраць Канстытуцыі была прапанова прыняць яе толькі цалкам або цалкам адхіліць. Пасля 7 гадзін перамоваў здавалася, што Канстытуцыя не будзе прынятая. Тым часам з’яўляецца яшчэ адзін знакаміты пратэст Яна Сухажэўскага, які ў стылі барока выцягвае з натоўпу свайго сына і пагражае забіць дзіця, калі Канстытуцыя будзе прынятая. Гэтага,на шчасце, не адбылося, дзіця забралі, дэпутат вярнуўся на сваё месца і змог працягнуць удзел у пасяджэннях. Праз 7 гадзін сітуацыя выглядала так: няма Канстытуцыі, пратэстуючых паслоў, але ёсць, што цікава, пратэстуючы кароль. Каралю Станіславу Аўгусту давялося пратэставаць, бо Канстытуцыя прадугледжвала ўстанаўленне спадчыннасці трона. Раней ён прысягаў у pacta conventa, што ніколі гэтага не зробіць. І, паводле паведамленняў, само прынясенне прысягі каралём было даволі анекдатычным. Караля заклікалі да прыняцця прысягі Канстытуцыі і ён падняў руку, але каб выказацца, а не прысягнуць. Гэтым скарысталіся патрыятычна настроеныя паслы, якія пачалі крычаць “Віват, кароль! Віват Канстытуцыя!”. Кароль быў проста вымушаны ўстаць і прысягнуць, што і зрабіў.

Перад намі факсіміле арыгінала Канстытуцыі 3 траўня. Паўстае пытанне, а дзе арыгінал? Арыгіналам з’яўляецца запіс у Літоўскай метрыцы – і тут нечаканасць. Наверсе стаіць дата 5 траўня. Чаму 5, а не 3? Пасля ўхвалення Канстытуцыі 3 траўня каля 30 паслоў і 1 сенатар вырашылі падаць афіцыйны пратэст з запісам у Літоўскую метрыку. Гэта была вельмі сур’ёзная справа. Увесь дзень 4 траўня кароль Станіслаў Аўгуст пераконваў тых, хто толькі што зрабіў гэты запіс, зняць свае пратэсты. Яму гэта ўдалося часткова, таму дакумент мог быць унесены толькі 5 траўня, і Канстытуцыя дзейнічае з гэтай даты.

Канстытутцыя 3 траўня. Ян Матэйка

Пасля прыняцця Канстытуцыі, кароль, сенатары і паслы перайшлі ў Сабор Святога Яна Хрысціцеля, каб падзякаваць Госпаду Богу за шчаслівае завяршэнне працы над Канстытуцыяй. Менавіта гэты момант увекавечыў Ян Матэйка на карціне, якая па гэты дзень знаходзіцца ў калекцыі Каралеўскага замка ў Варшаве. Ян Матэйка не “фатаграфаваў” падзеі. У яго было сваё бачанне стварэння твораў – бачанне факту ў цэлым. Ён маляваў рэчы і падзеі, якія адбыліся раней, якія працягваліся ў той момант, і тыя, якія адбыліся нашмат пазней. Што ж мы бачым? Перш за ўсё, у адпаведнасці з гістарычнай праўдай, у нас ёсць Каралеўскі палац у Варшаве, у якім мы бачым вечаровае сонца. Сапраўды, мы памятаем, што час быў ужо даволі позні для траўня – 19 гадзіна, і сонца ўжо магло быць так нізка з заходняга боку. Асноўная памылка, якую робяць, абмяркоўваючы карціну, – ідэнтыфікацыя асобы караля. Звычайна на пытанне “Дзе знаходзіцца кароль?” мы адказваем: “Караля нясуць з Канстытуцыяй і булавой”. З маршальскай булавой? Не, гэта маршал Станіслаў Малахоўскі. Кароль, які насамрэч не ўдзельнічаў у гэтай падзеі, ідзе наперадзе ў каранацыйным плашчы і працягвае рукі для пацалунку. Мы таксама бачым сцэну з Янам Сухажэўскім, якая адбылася ў Зале пасяджэнняў. Мы бачым стваральнікаў Канстытуцыі: Ігнацыя Патоцкага, Гуга Калантая, а таксама тых, хто будзе абараняць Канстытуцыю – князя Юзафа Панятоўскага і Тадэвуша Касцюшку. Карціна Яна Матэйкі, якую мы пабачыць у замкавых сценах, з’яўляецца падарункам для замка, зробленым самім майстрам. Ён змог заняць гэтае месца толькі праз 100 гадоў. Гэта адбылося ў 1984 годзе.
from to
Scheduled Гісторыя Кіно Падзея