5.05.2020 Мастацтва, Падзея

Драўляная сакральная архітэктура Свентакшыскага ваяводства

Запрашаем Вас знаёміцца з помнікамі гісторыі і архітэктуры Польшчы пры дапамозе калекцый выдатнага партала ZABYTEK.PL. Сервіс Нацыянальнага інстытута спадчыны Польшчы сучасным спосабам прадстаўляе інфармацыю пра польскія помнікі архітэктуры разам з апісаннем, прывабнымі лічбавымі рэсурсамі (3D-мадэлі аб’ектаў, аблокі кропак, панарамы) і месцазнаходжаннем аб’ектаў. Рэсурс партала налічвае каля 80 000 аб’ектаў. 

Сёння мы запрашаем вас азнаёміцца з калекцыяй
 “Драўляная сакральная архітэктура Свентакшыскага ваяводства.” 

Драўляная архітэктура – гэта неадрыўны элемент польскай вёскі. Незвычайная маляўнічасць, спалучэнне з краявідамі і прастата драўляных святынь захапляюць, даючы адчуванне кантакту са светам, які прамінуў. Драўляная сакральная архітэктура Свентакшыскага ваводства прадстаўлена толькі касцёламі. Тут ніколі не было драўляных цэркваў, а некалькі драўляных сінагог не захаваліся да нашых часоў. Самыя старажытныя драўляныя касцёлы ваяводства датуюцца XV і XVI стст. Гэта аб’екты ў Збараўку, Хатэльку Зялёным, Глінянах і Стшэгомю. Сярод іх асаблівае месца займае касцёл у Збараўку, адзін з найстарэйшых драўляных храмаў Польшчы (1459 г.) і трохнефны касцёл у Стжэгаме. Аднак найбольш шматліка прадстаўлены барочныя храмы, сярод якіх заслугоўвае ўвагі базіліка з трансептам у Мніхаве, якая з’яўляецца выдатным прыкладам адаптацыі ў дрэве архітэктурнай формы, характэрнай для мураванай архітэктуры. Храмы ХIХ і ХХ ст. менш шматлікія. Аднак варта згадаць капліцы ў Бліжыне і Мрочкаве, пабудаваныя ў форме васьмікутніка, а таксама ўзнесены ў “закапанскім стылі” касцёл з Кельц-Белагону.

Scheduled Мастацтва Падзея