18.09.2020 Падзея, Тэатр

Спектакль “Лісты з Расіі”, рэж. Вавжынец Закшэўскі

Імперская Расія Мікалая І вачыма праніклівага французскага дыпламата, маркіза Астольфа дэ Кусціна.

У галоўных ролях Пётр Адамчык, Адам Фэрэнцы і Галіна Лабанарска.

Год: 2016

Вытворчасць: Нацыянальны аўдыёвізуальны інстытут, Польскае тэлебачанне

Працягласць: 1:28’38”

Рэжысёр: Вавжынец Кастшэўскі

Адаптацыя: Вавжынец Кастшэўскі

Харэаграфія: Яраслаў Станек

Гук: Марэк Быстраш

Музыка: Пётр Лабанарскі

Аператар: Войцех Суляжыцкі

Мантаж: Якуб Матылеўскі

Сцэнаграфія: Агата Пшыбыл, Анэта Сускевіч

Касцюмы: Катажына Нэстэрук

Акцёры: Пётр Адамчык, Ежы Шэйбаль, Адам Фэрэнцы, Галіна Лабанарска, Анджэй Масталеж, Гжэгаж Малэцкі, Ольга Сажыньска, Анна Грыцэвіч, Эва Тэлега, Марыуш Дрэнжак, Пшэмыслаў Блюшч, Бартламей Навасельскі, Кшыштаф Шчэпаняк, Матэвуш Вэбэр, Вальдэмар Барвіньскі, Міхал Жаруха, Каміль Пшыстал, Міхал Меер, Павел Косьлік, Роберт Маеўскі, Моніка Янік, Міхаліна Сосна, Зоф’я Дамалік, Соня Мятэліца, Эліза Рыцэмбэль, Караліна Харкевіч, Мартына Бычкоўска, Агата Ружыцка, Дамініка Крышыньска, Анна Лямешак, Ганна Скарга, Вова Макоўскі, Марцін Стэнпняк, Мацей Дзбаніч, Пётр Сэндкоўскі, Генрык Сімон, Каміль Сушчык, Марцін Бубуўка

Прадстаўленая ў спектаклі гісторыя распавядае аб сапраўдным падарожжы французскага вандроўцы і дыпламата ў Расію ў 1839 годзе. Астольф дэ Кусцін (Пётр Адамчык) усе свае назіранні, сустрэчы і перажыванні запісвае ў форме лістоў.

Астольф, першапачаткова захоплены асобай цара (Адам Фэрэнцы) і раскошай Зімняга палаца, паддаецца спакусе магіі і прыгажосці рускай сістэмы ўлады, аднак з кожнай наступнай сустрэчай, размовай і досведам паступова вызваляецца ад ілюзій.

Спектакль – даследаванне страху героя – адлюстроўвае ўсю сукупнасць страхаў, звязаных з Расійскай імперыяй. Страх трапіць у Сібір прывядзе не толькі да шчаслівых уцёкаў, але і да амаль прарокавых палітычных, сацыяльных і структурных дыягназаў, якія з’яўляюцца сутнасцю і галоўнай вартасцю гэтай унікальнай літаратуры, што доўгія гады была забароненая ў Расіі. Ні адзін іншы тэкст так дакладна не прадказваў двух стагоддзяў гісторыі гэтай краіны і не быў так актуальны і сёння. З некаторага пункту гледжання, гэта таксама спектакль пра Польшчу, хоць і расказаны французам з аблітых золатам інтэр’ераў Зімняга палаца.

Scheduled Падзея Тэатр