5.10.2020 - 6.10.2020 Мастацтва, Падзея

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сучасны горад і мастацтва: грамадства, інавацыі, кантэкст»

5-6 кастрычніка 2020 г. у Мінску адбудзецца Міжнародная навуковапрактычная канферэнцыя «Сучасны горад і мастацтва: грамадства, інавацыі, кантэкст», арганізаваная Кафедрай мастацтва і дызайну прасторавага асяроддзя Факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Польскі Інстытут у Мінску з’яўляецца адным з партнёраў канферэнцыі.

 У Мінску, Беларусі і свеце сёння востра стаіць пытанне выбару далейшых стратэгій урбаністычнага бачання і фарміравання мастацкага вобраза горада. Нядаўнія пераўтварэнні Берліна, Парыжа, Масквы і іншых «зорных месцаў», стварэнне інавацыйных кластараў у Амстэрдаме, Лондане і іншыя трансфігурацыі і інавацыі гарадскога асяроддзя спарадзілі новыя спрэчкі аб ідэі і прыродзе горада, яго пераходзе ў новую эру мастацтва і камунікацый. Фокус канферэнцыі накіраваны на далейшае бачанне і стратэгіі развіцця гарадоў Беларусі, у прыватнасці, Мінска і яго агламерацыі. Чакаецца, што ўдзельнікі канферэнцыі прапануюць інавацыйныя ідэі аб перспектывах мастацтва ва ўрбанізацыі Мінскай агламерацыі.

Галоўныя тэмы канферэнцыі:

– “актуальны горад” – мастацтва і ўрбанізм у фарміраванні вобраза Мінска і еўрапейскіх гарадоў,

– што такое горад сёння? (абмеркаванне канцэпцый Бруна Латура, Чарльза Лэндры, Рычарда Фларыды, Рычарда Сеннета, Патрыка Шумахера і іншых сучасных тэарэтыкаў),

– Мінская агламерацыя ў кантэксце еўрапейскай традыцыі асваення асяроддзя,

– ад інтэр’еру да урбаністычнага асяроддзя: мастацтва і дызайн у фарміраванні гарадской культуры,

– “green” / smart / AI – перспектывы тэхналагічнай трансгрэсіі,

– паскарэнне і культурная спадчына,

– урбанізацыя і дэзурбанізацыя.

6 кастрычніка ў рэжыме анлайн з дакладам на тэму “Горад Лодзь як прыклад трансфармацыі постіндустрыяльнага цэнтра” выступіць Мікалай Лукаш Садоўскі, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Лодзі імя Уладзіслава Страмінскага

ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫІ

ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫІ-ArtsCity

5 кастрычніка а 17-ай гадзіне ў рамках канферэнцыі ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё экспазіцыі “Восі экзістэнцыі – мастацтва і сучасны горад”.

Экспазіцыя раскрывае пластычныя экзістэнцыялы  – перажыванні гарадскога асяроддзя ў вобразах мастацтва: гарадскі спектакль, гістарычнасць, вобразы community, сінгулярнасць і адзінота.

from to
Scheduled Мастацтва Падзея

“Польскае кіно online” – “ЖАНРЫ І ІМЁНЫ”.

Кінапаказ online “Усё для маёй маці” (2019), рэж. Маўгажата Імельска. Прамы эфір з удзелам кінакрытыка Антона Сідарэнкі.
23 10.2020 24 10.2020 Кіно, Падзея

Аўтограф-сесія Януша Леона Вішнеўскага

Кнігарня «Акадэмкніга" запрашае 17 кастрычніка а 14:00 на сустрэчу з Янушам Леонам Вiшнеўскім.
12 10.2020 Літаратура, Падзея